План работы
школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры на 2023/2024 навучальны год
ТЭМА: «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура,“„Руская мова“ і „Руская літаратура“
МЭТА
Павышэнне якасці адукацыі праз комплекснае выкарыстанне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу.
ЗАДАЧЫ:
1) актуалізацыя і паглыбленне ведаў настаўнікаў пра сучасныя падыходы і спосабы выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“, „Руская мова“ і „Руская літаратура“»
2) арганізаваць у межах ШВМА умовы для пераходу ад колькаснага да якаснага выніку ў рабоце з вучнямі;
3) удасканаліць спосабы арганізацыі навучання дзяцей з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнет-рэсурсаў;
4) выкарыстоўваць практыка-арыентаваную індывідуальную работу з кожным вучнем;
6) уключыць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах на вучэбных занятках і пры выкананні дамашняй работы;
7) забяспечыць інфармаванасць настаўнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.
Пасяджэнне 1
Тэма: “Асаблівасці арганізацыі вучэбнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе”.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Дата правядзення: 9 верасня 2023
Пытанні для бмеркавання:
1. Адукацыйныя стандарты базавай і сярэдняй адукацыі, патрабаванні да якасці навучання беларускай, рускай мове і літаратуры;
2. Абнаўленне вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»; «Руская мова», «Руская літаратура»;
3. Аналіз вынікаў экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на II, ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Сучасны ўрок беларускай мовы і літаратуры: нарматыўныя прававыя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз
Пасяджэнне 2
Форма правядзення: семінар-практыкум
Дата правядзення: 2 снежня 2023 года
Вучэбна-метадычны блок
1. Функцыянальныя і змястоўныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры як сродак развіцця і выхавання вучняў, фарміравання ў іх сістэмы сацыяльна-культурных каштоўнасцей, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму;
2. Прымяненне прыёмаў праектна-даследчай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры як спосаб развіцця навыку працы вучняў у групах, актыўнага іх уключэння ў працэс самаадукацыі і самарэалізацыі;
3. Дыдактычны матэрыял да вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры як спосаб выхавання ў вучняў павагі да мовы, краіны, яе традыцый;
4. Фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.
Практычны блок
Наведванне і аналіз урокаў настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры
Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый
Пасяджэнне 3
Тэма: “Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей”
Форма правядзення: семінар-практыкум
Дата правядзення: 10 лютага 2024 года
Вучэбна-метадычны блок
- Інфармацыйная культура і камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка-філолага як сродак выхавання і развіцця асобы вучняў
2. Выпускны экзамен па беларускай мове, рускай мове на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў форме пераказу як эфектыўная праверка ўзроўню авалодання вучнямі уменнем карыстацца мовай ва ўсіх відах моўнай дзейнасці
3. Накірункі работы па падрыхтоўцы да ЦЭ па рускай, беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Практычны блок
Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры. рускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў
Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый
Пасяджэнне 4
Тэма: “Вынікі работы метадычнага аб’яднання ў 2023/2024 навучальным годзе”
Форма правядзення: круглы стол
Дата правядзення: 11 мая 2024 года
Пытанні для абмеркавання:
1. Аналіз работы МА за 2023/2024 навучальны год;
2. Аналіз алімпіяднага руху: праблемы, перспектывы;
3. Справаздача настаўнікаў па выніках працы над метадычнымі тэмамі па самаадукацыі;
4. Абмеркаванне папярэдняга плана работы МА на 2024/2025 навучальны год (прапановы, рэкамендацыі, асноўныя напрамкі дзейнасці);
Кіраўнік школьнага вучэбна метадычнага аб’яднання І.І. Драчэнка
разгарнуць » / « згарнуць