Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

 

21 лютага – не проста дата, гэта дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Для ўсіх  беларусаў  родная мова самая меладычная, самая прыгожая  і непаўторная.

Кожны год у гэты дзень у школьнай бібліятэцы ў мэтах далучэння навучэнцаў да роднага слова арганізуюцца цікавыя  мерапрыемствы і кніжныя выставы. На гэты раз у бібліятэцы прайшлі наступныя мерапрыемствы: літаратурная віктарына “Родная мова-крыніца святая” для вучняў 2-х классаў і гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”, у якой прынялі ўдзел вучні 5 “А” класа.

Пасябраваць з цікавымі, добрымі выданнямі на беларускай мове прапанавала вучням бібліятэкар  падчас правядзення агляду каля кніжнай выставы “Квітней, родная мова”. Ля кніжнай выставы “На мове сэрцу зразумелай” дзеці змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў. Таксама была арганізавана яшчэ адна выстава “І будуць словы землякоў гучаць над роднаю старонкай”, на якой прадстаўлены творы і біяграфіі нашых землякоў, ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Ясельда”.

Паважаныя чытачы! Запрашаем усіх вас як мага часцей наведваць  нашу бібліятэку і чытаць кнігі на роднай беларускай мове.

 

29.12.2023

Акция "От всей души"

раскрыть » / « свернуть
29.12.2023

Рождественский турнир по волейболу

раскрыть » / « свернуть
27.12.2023

Благотворительная акция "Наши дети"

раскрыть » / « свернуть
27.12.2023

День информирования для педагогов

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта