Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Образцовый музыкальный театр

Узорны музычны тэатр

Музычны тэатр быў створаны ў 1996 годзе на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Іванава” педагогам Перапёлкіным Валянцінам Васільевічам.  

У пачатку сваёй дзейнасці калектыў быў невялікі, і першыя крокі дзяцей на сцэне былі нясмелымі і няўпэўненымі. Але Валянцін Васільевіч – здольны арганізатар, творчы чалавек, актыўны прапагандыст тэатральнага мастацтва. Ён дапамог удзельнікам тэатра разняволіцца, адчуць радасць зносін, тым самым абудзіў у дзяцей цікавасць да творчай дзейнасці.

З таго часу галоўным напрамкам работы музычнага тэатра з’яўляеццаразвіццё ў вучняў камунікатыўных здольнасцей, актывізацыя творчага мыслення, фарміраванне пачуцця калектывізму, выхаванне эстэтычнай культуры.

У лютым 1998 года калектыву было прысвоена званне "Узорны музычны тэатр".

Калектыў музычнага тэатра з'яўляецца пастаянным удзельнікам многіх гарадскіх мерапрыемстваў. Штогод прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Традыцыйнымі з'яўляюцца выступленні гэтага творчага калектыву перад выхаванцамі дзіцячых садоў, перад вучнямі школы і  сацыяльных устаноў. На тэатралізаванае прадстаўленне да Дня Перамогі "Памяці герояў" былі запрошаныя ветэраны вайны і працы.

Арыгінальныя рэжысёрскія знаходкі, гульня акцёраў, музыка, святло, дэкарацыі дапамагаюць ствараць запамінальныя спектаклі.

У 2014 годзе дзіцяча-юнацкі абласны фестываль «Тэатральны прыстанак» прыносіць калектыву перамогу за спектакль «Мымрёнок», яму ўручаецца дыплом лаўрэата 1-ай ступені, а таксама  атрымліваюць дыплом «За лепшае шоу-прадстаўленне».

У 2015 годзе музычны тэатральны калектыў прыняў удзел у абласным этапе 3-га рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці  «Прывітанне, свет!» з вершам  «Варварства»  (Муса Джаліль). Удзельніца тэатральнага калектыву Гарбачук Марыяўзнагароджана дыпломам 1-ай ступені ў намінацыі «Тэатральная творчасць» (мастацкае слова) і граматай брэсцкага адзялення АА “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў” за высокі ўзровень выканаўчага майстэрства.

2017 год прыносіць яшчэ адну перамогу ў скарбонку ўзнагарод. Удзельніца калектыву Рэуцкая Нікаўзнагароджваецца граматайфіналістаабласнога этапа 4-га рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці  «Прывітанне, свет!» у намінацыі «Тэатральная творчасць» (мастацкае слова). У гэтым жа годзе Ніка прыняла ўдзел уXIII міжнародным праекце “Караван культур”,  які праходзіў у г.Волін (Польша), і была адзначана дыпломам 1-ай ступені ў намінацыі «Мастацкае слова».

Калектыў знаходзіцца ў добрай творчай форме, пастаянна развіваецца, рэпертуар папаўняецца, пастаўленыя мэты і задачы выконваюцца.

 «Дюймовочка» дзіцячая опера па казцы Г.Х. Андэрсэна 2017 год

«Волшебное путешествие» навагодні мюзікл

па аднайменнай казцы А.Асканава

2015 год

Фотоматериалы

  • На реконструкции штаба партизанской стоянки в д. Карасино

  • Литературно-музыкальная композиция "Чтобы поняли... Чтобы помнили .. "

  • Республиканская благотворительная акция "Наши дети", новогодний спектакль "Когда зажигаются елки"
  • Республиканская благотворительная акция "Наши дети", новогодний спектакль "Когда зажигаются елки"
  • Республиканская благотворительная акция "Наши дети", новогодний спектакль "Когда зажигаются елки"

В ПОДАРОК – НЕ ТОЛЬКО КОНФЕТЫ, НО И ХОРОШЕЕ НАСТРОЕНИЕ, УЛЫБКИ…

раскрыть » / « свернуть

👨‍🏫ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ СОВЕТ👩‍🏫

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта