ПЛАН РАБОТЫ
метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў
пачатковых класаў
Дзяржаўнай установы адукацыі
"Сярэдняя школа №4 г. Іванава"
на 2025/2026 навучальны год
Тэма: «Павышэнне якасці арганізацыі прафілактычнай работы з навучэнцамі праз удасканаленне падыходаў да планавання і правядзення мерапрыемстваў па стварэнні псіхалагічна бяспечнага і камфортнага для навучэнцаў адукацыйнага асяроддзя, у тым ліку ў кантэксце функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў»
Мэта: Удасканаленне форм і метадаў выхавання праз павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў
Задачы:
- стварыць умовы для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства, развіцця творчага патэнцыялу кожнага класнага кіраўніка, удасканалення форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы;
- садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм выхаваўчай работы;
- садзейнічаць павышэнню якасці і эфектыўнасці сістэмы выхаваўчай работы шляхам выканання адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання вучняў.
Меркаваны вынік: Павышэнне метадычнай культуры педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў, і, як вынік, павышэнне якасці і эфектыўнасці выхавання вучняў.
ПАСЯДЖЭННЕ 1
Тэма: «Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў 2025/2026навучальным годзе».
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Дата правядзення: 29 жніўня 2025 года.
Тэарэтычная частка:
1. Асноўныя нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгламентуюць ідэалагічную і выхаваўчую работу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.
Адказны: Гарчанюк Н.М., старшыня метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў пачатковых класаў.
2. Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.
Адказны: Гарчанюк Н.М., старшыня метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў пачатковых класаў.
3. Рэалізацыя асноўных напрамкаў выхаваўчай работы ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе"
Адказны: Гарчанюк Н.М., старшыня метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў пачатковых класаў.
4. Прафілактыка злачынстваў, правапарушэнняў, булінгу. Прафілактыка суіцыдальных паводзін навучэнцаў. Нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгламентуюць прафілактычную работу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе
Адказны: Дабрадзей Т.П., педагог-псіхолаг
5. Ажыццяўленне планавання работы МА класных кіраўнікоў з улікам прыярытэтных мэт і задач, вызначаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе».
Адказны: Гарчанюк Н.М., старшыня метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў пачатковых класаў.
6. Выбары сакратара МА.
Практычная частка:
1. Зацвярджэнне плана работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год.
2. Рэкамендацыі па вядзенні дакументаў, патрабаванні да дакументацыі, якая рэгламентуе арганізацыю выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі.
ПАСЯДЖЭННЕ 2
Тэма: «Удасканаленне педагагічнай кампетэнцыі класных кіраўнікоў па духоўна-маральным развіцці і выхаванні навучэнцаў. Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя вучняў школы як залог іх паспяховай сацыялізацыі».
Форма правядзення: педагагічная майстэрня.
Дата правядзення: 22 лістапада 2025 года.
Тэарэтычная частка:
1. Выхаванне маладога пакалення на аснове традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей.
Адказны: Корсак З.Б., класны кіраўнік 1 "А" класа.
2. Значэнне сямейнага выхавання ў духоўна-маральным развіцці навучэнца.
Адказны: Шышла К.А., класны кіраўнік 3 "А" класа.
3. Супрацоўніцтва сям'і і класнага кіраўніка па фарміраванні працоўнага выхавання падлетка і яго будучай прафесіі.
Адказны: Рынкевіч Г.М., класны кіраўнік 4 "Б" класа.
4. Роля прафарыентацыі ў фарміраванні асобы навучэнцаў. Нестандартныя метады і формы работы класнага кіраўніка ў гэтым напрамку.
Адказны: Лапачук Л.П., класны кіраўнік 4 "Г" класа.
Практычная частка:
1. Нестандартныя формы правядзення пазакласных мерапрыемстваў па духоўна-маральным выхаванні (распрацоўка буклета).
ПАСЯДЖЭННЕ 3
Тэма: “Фарміраванне экалагічнай культуры малодшых школьнікаў: эфектыўныя формы і метады выхаваўчай работы”.
Форма правядзення: круглы стол.
Дата правядзення: 14 лютага 2026 года.
Тэарэтычная частка:
1. Роля класнага кіраўніка ў фарміраванні экалагічнай свядомасці навучэнцаў.
Адказны: Япішка Т.А., класны кіраўнік 4 "А" класа.
2. Фарміраванне асноў рэсурсазберажэння ў малодшых школьнікаў: метады і прыёмы работы класнага кіраўніка.
Адказны: Ліпская І.В., класны кіраўнік 3 "В" класа.
3. Экалагічны каляндар класнага кіраўніка: ад ідэі да рэалізацыі. Адказны: Божка А.М., класны кіраўнік 1 "Б" класа.
4. Гульня як сродак экалагічнага выхавання: квэсты, настольныя гульні і інтэрактыўныя заданні для пачатковай школы
Адказны: Скошчук А.С., класны кіраўнік 2 "А" класа.
5. Узаемадзеянне сям'і і школы - ключавая роля ў фарміраванні экалагічнай культуры малодшых школьнікаў.
Адказны: Іванішчык І.В., класны кіраўнік 3 “Г” класа.
Практычная частка:
1. Наведванне і аналіз адкрытага мерапрыемства.
Адказныя: класныя кіраўнікі 2 класаў.
ПАСЯДЖЭННЕ 4
Тэма: «Вынікі работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў пачатковых класаў за 2025/2026 навучальны год».
Форма правядзення: падагульняючы маніторынг.
Дата правядзення: 16 мая 2026 года.
Тэарэтычная частка:
1.Аналіз дзейнасці метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў за 2025/2026 навучальны год.
Адказны: Гарчанюк Н.М., старшыня метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў.
2. Абмеркаванне перспектыўнага плана работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў пачатковых класаў на 2026-2027 навучальны год.
Адказны: Стэльмашук М.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
3. Арганізацыя занятасці вучняў у перыяд летніх канікулаў, а таксама навучэнцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Планаванне работы па арганізацыі летняга адпачынку і эфектыўнага аздараўлення вучняў у канікулярны перыяд.
Адказны: Парфеявец А.А., педагог сацыяльны.
Практычная частка: 1. Справаздача класных кіраўнікоў аб праведзенай выхаваўчай рабоце. Адказныя: класныя кіраўнікі 1-4 класаў.
Старшыня Н.М. Гарчанюк
раскрыть » / « свернуть