Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.03.2022

День Конституции РБ

   15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя – асноватворны дакумент краіны, у якім адлюстраваны ўсе нашы правы і абавязкі. Дзякуючы Асноўнаму Закону краіны кожны чалавек можа адчуваць сябе абароненым, ведаючы, што яго правы і свабода не будуць ушчэмленыя. Сёння мы жывем у краіне, дзе пануюць мір і спакой, дзе вялікая ўвага надаецца моладзі і падрастаючаму пакаленню, дзе на першым месцы стаіць клопат пра чалавека, імкненне будаваць моцную, незалежную і квітнеючую Беларусь.

        У гэты дзень ў нашай бібліятэцы адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якіх прынялі ўдзел вучні 3 “Б”, 3 “В” і 7 “Б” класаў.

         Вучням пачатковых класаў бібліятэкар Бычык І.П. расказала, што такое Канстытуцыя, калі яна была прынятая, колькі разоў змянялася і што яна абвяшчае.

         Пасля азнаямлення з тэарэтычнай часткай з вучнямі была праведзена гульня – віктарына “Беларусь – мая Радзіма”. Удзел у якой прынялі каманда “Радзіма” і каманда “Беларусы”. Вучні змагаліся ў ведах па дадзенай тэме. Яны змаглі праявіць свае здольнасці і ўменне хутка адказваць на зададзеныя пытанні.

         Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў у школьнай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, а так сама праведзены інфармацыйны час “Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, падчас якога навучэнцы 7 “Б” класа даведаліся пра гісторыю прыняцця Канстытуцыі, з якіх раздзелаў і глаў складаецца Канстытуцыя, а таксама адказалі на пытанні віктарыны.

         Важным вынікам такіх мерапрыемстваў з’яўляецца разуменне таго, наколькі важная Канстытуцыя для дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы, каб расці сапраўднымі грамадзянамі сваёй Радзімы.

29.12.2023

Акция "От всей души"

раскрыть » / « свернуть
29.12.2023

Рождественский турнир по волейболу

раскрыть » / « свернуть
27.12.2023

Благотворительная акция "Наши дети"

раскрыть » / « свернуть
27.12.2023

День информирования для педагогов

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта