28 февраля в 3"Б" классе был проведён час общения на тему "Ценности и увлечения нашей семьи". Ребята задумались о тех качествах, которые отличают счастливую семью. В ходе встречи дети работали с пословицами, загадками, стихами по теме, рассказали о семейных увлечениях. Час общения прошёл живо и ещё раз напомнил о самом важном в жизни человека - семье.



Як знайсці формулу шчаслівай сям’і?
Сёння вучні 10 “Б” класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Шчаслівая сям’я - гэта...”, падчас якой спрабавалі адказаць на галоўнае пытанне: што робіць сям’ю па-сапраўднаму шчаслівай?
Размова ішла не проста пра адносіны паміж роднымі. Старшакласнікі паглыбіліся ў гісторыю беларускай сям’і, даведаліся, якое месца займалі бацькі ў традыцыйным укладзе і чаму раней казалі: «Бацька і маці — ад Бога ў хаце».
Напружаная барацьба разгарнулася ў пяці рубрыках: ад сямейных абрадаў і выхавання дзяцей да сакрэтаў беларускай хаты і мудрасці народнага слова. Старшакласнікі з задавальненнем успаміналі прыказкі, тлумачылі значэнне старадаўніх абрадаў і нават спрабавалі растлумачыць, чаму нашы продкі вешалі на гарышчы пучкі лекавых траў. Не абышлося без вострых тэм. Прысутныя абмеркавалі рэальныя жыццёвыя сітуацыі: як пазбегнуць дробнай сваркі ці як паводзіць сябе бацькам, калі дзіця робіць дарослы выбар.
Вынікам мерапрыемства стала агульная выснова: шчаслівая сям'я — гэта не выпадковасць, а штодзённая праца, уменне чуць і разумець адзін аднаго, павага да каранёў і гатоўнасць будаваць сваю будучыню на трывалым падмурку любові і ўзаемадапамогі.


28 февраля, 6-й школьный день, тема "Весна красна", приметы весны, перелетные и зимующие птицы, загадки о весне, первые весенние цветы, пословицы о весне. Библиотека, 3"Б" класс.
